Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Встреча с поэтом

27.10.2018 - Сёння ў нашай хаце свята!

Апошняя субота першай чвэрці была аздоблена надзвычай цёплай сустрэчай з неверагодна харызматычным паэтам-песеннікам Кастусём Цыбульскім.
Акіян самых светлых эмоцый напоўніў актавую залу дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 32 г.Мінска”, якая знаходзіцца ў Цэнтральным раёне сталіцы. Тут адбылося свята паэзіі і музыкі, свята роднай мовы “Жыцця непаўторная кніга”, прысвечанае таленавітаму сыну беларускай зямлі, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні секцыі музыкі СПБ - паэту Кастусю Цыбульскаму.
Кастусь Пятровіч Цыбульскі – аўтар больш за сотні песень, сярод выканаўцаў такія беларускія спевакі, як В.Дайнека, М.Скорыкаў, Я.Навуменка, У.Правалiнскi, М.Васiлеўская, А.Сямёнаў, А.Ярмоленка i ансамбль «Сябры», Ф.Жыляк i ансамбль «Явар», В.Кiрыленка, Т.Лазоўская i ансамблi «Бяседа», «Талака», Народны хор iмя Цiтовiча, паказальны аркестр МУС Беларусi, вакальная группа «Рэй» i многія iншыя. З-пад пяра нашага госця выйшла ў свет больш за 10 кніг. Сярод узнагарод, якімі адзначаны герой вечарыны, - першае месца ў конкурсе 100-годдзя міліцыі Беларусі “Лепшая песня пра беларускую міліцыю”, удзельнік і неаднаразовы пераможца (2000, 2002, 2003гг) Міжнароднага кінатэлефестывалю “Закон і грамадства” ў г.Масква, аўтар гімна гэтага кінатэлефестывалю. Песнi Кастуся Пятровіча гучалi на «Славянскiм базары» ў Вiцебску, на свяце песнi i паэзii ў г.Маладзечна, у Палацы Рэспублiкi на песенным фестывалi «На перекрёстках Европы» (песня «Пани Гражина» стала песняй года - 2003), на рэспублiканскiх песенных фестывалях «Песню бярыце з сабою», на рэспублiканскiх i абласных святах «Дажынкi - 2005, 2006, 2011» у Слуцку, Бабруйску, Маладзечна i iншых гарадах Беларусі.
Сюрпрызам-кампліментам для Кастуся Пятровіча стала выступленне творчай групы старшакласнікаў: Глеба Міхеля, Івана Серафімовіча, Надзеі Андрэйчык, Цімафея Севярына, Кацярыны Ярашэнка, якія падрыхтавалі біяграфічную мініяцюру пра паэта ў форме п'сы ў трох дзеях “Нерастрачанае”.Вучняў падрыхтавалi настаунiкi Бярдзюк Валянцiна Паўлаўна, Лукiна Алена Мiкалаеўна.На сцэне перагортваліся старонкі маленства, юнацтва, першага кахання, зборнікаў вершаў “Малітва і песня”, “Сілуэт у акне”. Прынамся, удзельнікі тэатральнай імпрэзы былі адзначаны на конкурсе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі “Думаць вершы” ў намінацыі “Малая радзіма – душы запаветны куток”, дзе дэманстравалі гэту п’есу.
Старонкі творчай біяграфіі паэта насычаныя прызнаннем у любові да малой радзімы,вёсачкі Забалоцця, што ў Маладзечанскім раёне, клопатам аб лёсе Беларусі, землякоў, адкрытасцю сэрца і водгукам на падзеі ў свеце: Вялікая Айчынная вайна. Афганістан, Чарнобыль, 500-годдзе з дня нараджэння Францыска Скарыны… Са сцэны гучалі песні на словы Кастуся Цыбульскага: “Зязюля”, “Мая Радзіма - мая зямля”, “Я жадаю…”, “Сэрца вёскі маёй”.
Наш госць уразіў прысутных сваёй шчырасцю, цеплынёй душы,пазітыўнай эмацыянальнасцю, сакавітай беларускай мовай, уменнем трымаць аўдыторыю… Паэт-песеннік падзяліўся развагамі пра сучасныя каштоўнасці. Для яго гэта сям’я, сувязь з бацькоўскім ганкам, жыццё на адной хвалі з сучаснасцю.

Фотоматериалы